05.10.2009  
Пресс-релиз

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 5 кастрычнiка 2009 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Дар Поможа (Dar Pomorza)" серыi "Парусные корабли"



  • срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм;
  • медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навiгацыйнай марской карты – стылiзаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай на яе галаграмай); у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); злева ад намiналу – год чаканкi (на срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).

На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры – выява самага доўгага паруснiка ў свеце "Dar Pomorza" на фоне марскога пейзажу, злева – паменшаная выява гэтага карабля (вiд збоку); пад iм надпiс: DAR POMORZA ў арыгiнальным напiсаннi.

Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт–анцыркулейтэд". Тыраж срэбнай манеты – да 25000 штук, медна-нiкелевай – 5000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.